Лінкі ўнівэрсальнага доступу

К.Атаманчык: Акцыя будзе да поўнага вызваленьня Міколы Дзядка



КІРЫЛ АТАМАНЧЫК АДКАЗАЎ НА ПЫТАНЬНІ НАВЕДНІКАЎ САЙТУ "СВАБОДЫ"


Студэнцкае прадстаўніцтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту і моладзевая ініцыятыва "Studalliance" абвясьцілі пра бестэрміновую акцыю салідарнасьці са студэнтам ЭГУ Міколам Дзядком, якога ўжо два з паловай месяцы трымаюць пад вартай.

Госьць "Начной Свабоды"– адзін з арганізатараў гэтай акцыі студэнт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Кірыл Атаманчык.

Знаткевіч: Што канкрэтна значыць гэтая акцыя салідарнасьці, што вы зьбіраецеся рабіць у межах гэтай акцыі?

Атаманчык: Гэта бестэрміновая акцыя салідарнасьці. Мы будзем плянаваць нейкія мерапрыемствы да поўнага вызваленьня нашага калегі з-пад варты.

Знаткевіч: Адзін з наведнікаў нашага сайту пытаецца: "Пералічыце, калі ласка, хаця б тры найбліжэйшыя канкрэтныя дзеяньні адносна акцыі салідарнасьці. Заклікі, патрабаваньні не прымаюцца.

Атаманчык: Па-першае, неабходна, каб інфармацыя пра Міколу гучала ў СМІ. Гэта гарант яго бясьпекі. Мы пасьпяхова, у прынцыпе, яе зараз рэалізоўваем, дзякуй за падтрымку нашым незалежным СМІ, блогерам і ўсім тым людзям, што ўжо распаўсюджваюць інфармацыю. Па-другое, гэта маральная падтрымка. Нашыя студэнты будуць накіроўваць лісты падтрымкі Міколу, каб ён ведаў, што яго падтрымліваюць, каб ведаў, што праблему бачаць, каб трымаўся і ня падаў духам, бо сілавікі толькі гэтага і чакаюць. І па-трэцяе, хутка нам будзе прадстаўлена юрыдычнае заключэньне па справе Міколы, і мы разашлем яго па міжнародных інстытуцыях, праваабарончых арганізацыях і дыпляматычных місіях з той мэтай, каб яны паўплывалі на гэты працэс. Практыка паказвае, што дадзены мэтад зьяўляецца найбольш эфэктыўным, асабліва ва ўмовах буйных палітычных кампаній, як прэзыдэнцкія выбары. Гэта толькі маленькая частка таго, што мы заплянавалі.

Слухайце перадачу цалкам:


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG