Расейскія ўлады загадалі правесьці дадатковую судовую экспэртызу па справе аб сьмерці юрыста фонду Hermitage Сяргея Магніцкага.
Прадстаўнік Сьледчага камітэту пры пракуратуры Расеі Ўладзімір Маркін паведаміў, што ў заключэньнях па трох папярэдніх экспэртызах быў выяўлены шэраг супярэчнасьцяў.
Працягваецца таксама праверка інфармацыі аб перавышэньні службовых паўнамоцтваў сьледчымі Міністэрства ўнутраных спраў, што вялі справу Магніцкага, якога абвінвачвалі ў нявыплаце падаткаў.
Сяргей Магніцкі памёр у маскоўскім СІЗА ад сардэчнай недастатковасьці. Сьледчыя органы распачалі крымінальную справу аб неаказаньні неабходнай мэдыцынскай дапамогі.