Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынцы выставілі ўмовы працягу мірных перамоў


Палестынцы настойваюць на тым, што Ізраіль павінен замарозіць будаўніцтва жыльля ня толькі ў паселішчах на Заходнім беразе Ярдана, але і ва Ўсходнім Ерусаліме. Высокі прадстаўнік Палестынскай аўтаноміі Саэб Ерекат заявіў сёньня, што гэта ёсьць умовай працягу мірных перамоваў зь Ізраілем.

Улады Ізраілю разглядаюць прапанову ЗША замарозіць на 3 месяцы будаўніцтва ў паселішчах на Заходнім беразе. У абмен Вашынгтон гатовы даць Ізраілю шэраг дыпляматычных гарантый і паставіць яму 20 новых зьнішчальнікаў.

Ізраільска-палестынскія мірныя перамовы аднавіліся ў верасьні, але неўзабаве зайшлі ў тупік.
XS
SM
MD
LG