Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: новы СТАРТ дапаможа "разрадзіць напружаньне"


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў з прамовай у падтрымку хутчэйшай ратыфікацыі амэрыканскімі заканадаўцамі пагадненьня паміж ЗША і Расеяй аб нераспаўсюджаньні стратэгічных узбраеньняў, знанага, як Новы СТАРТ. Заява прагучала па выніках перамоваў амэрыканскага лідэра з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым у кулюарах саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва.

Пагадненьне Новы СТАРТ, якое два лідэры падпісалі ў красавіку, прадугледжвае скарачэньне ядзернага арсэналу дзьвюх краін на траціну, а таксама – новы мэханізм узаемнага кантролю над дынамікай узбраеньня бакоў.

Дакумэнт мае шмат апанэнтаў сярод сэнатараў ЗША, якія мяркуюць, што дамова істотна паменшыць абароназдольнасьць краіны.
XS
SM
MD
LG