Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея хоча замяніць беларускае малако новазэляндзкім


Новая Зэляндыя можа распачаць на пачатку наступнага году перамовы аб утварэньні зоны свабоднага гандлю з Мытным саюзам Расеі, Беларусі і Казахстану, заявіў прэм'ер-міністар Новай Зэляндыі Джон Кей.

Заява прагучала па выніках перамоваў прэм'ера з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым у кулюарах саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага Эканамічнага супрацоўніцтва.

Новая Зэляндыя – найбуйнейшы ў сьвеце экспарцёр малочнай прадукцыі. Асацыяцыя малакаперапрацоўчых кампаніяў Новай Зэляндыі павітала гэтую навіну, паведамляе новазэляндзкае выданьне New Zealand Herald.
XS
SM
MD
LG