Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША падоўжылі санкцыі супраць Ірану


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падоўжыў дзеяньне дакумэнту аб санкцыях у дачыненьні да Ірану, якія Вашынгтон увёў 31 год таму.

Падставай для гэтага кроку стаў захоп у Тэгеране 52-х супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады, якія прабылі ў закладніках 444 дні.

Санкцыі прадугледжваюць забарону на экспарт з ЗША ў Іран шэрагу тавараў, уключна з харчовымі і мэдыцынскімі, а таксама эмбарга на імпарт любых тавараў зь Ірану ў ЗША.
XS
SM
MD
LG