Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: урадавы крызіс вырашаецца


Ірацкія палітыкі наблізіліся да стварэньня ўрадавай кааліцыі. Паводле папярэдняй дамоўленасьці бакі пагадзіліся на тое, каб прэм'ер-міністрам краіны застаўся дзейны выканаўца гэтых абавязкаў Нуры аль-Малікі, чыя партыя заняла другое месца на парлямэнцкіх выбарах, што прайшлі 8 месяцаў таму.

Прадстаўнікі партыі Іракія, якая перамагла на выбарах, але зь недастатковай перавагай для фармаваньня ўласнага ўраду – пагадзіліся прыступіць да перамоваў аб удзеле ў працы ўраду пад кіраўніцтвам аль-Малікі.

Аналітыкі ўжо называюць пасьлявыбарчы ўрадавы крызіс у Іраку – найбольш працяглым у палітычнай гісторыі.
XS
SM
MD
LG