Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш не шкадуе пра ўварваньне ў Ірак


На прылаўкі кнігарняў у ЗША сёньня паступае кніга мэмуараў экс-прэзыдэнта Джорджа Буша-малодшага “Ключавыя рашэньні” ("Decision Points"). У кнізе Буш апраўдвае некаторыя са сваіх спрэчных рашэньняў на пасадзе кіраўніка краіны. У інтэрвію тэлекампаніі NBC Буш заявіў, што выкарыстаньне жорсткіх мэтадаў допытаў падазраваных у тэрарызьме, у тым ліку імітацыя патапленьня папярэдзілі тэрарыстычныя напады і дазволілі захаваць жыцьці. Ён таксама прызнаўся, што быў раззлаваны, калі кааліцыйныя сілы на чале з ЗША не знайшлі зброю масавага зьнішчэньня пасьля ўварваньня ў Ірак. Тым ня менш, ён лічыць, што не памыліўся ў сваім рашэньні пра ўварваньне ў Ірак з мэтай зьвяржэньня Садама Хусэйна.

Прэзыдэнт Джордж Буш закончыў свой тэрмін у Белым доме ў студзені 2009 году.
XS
SM
MD
LG