Цягнік з ядзернымі адыходамі, які накіраваўся ў мінулую пятніцу з Францыі, прыбыў да месца свайго прызначэньня, у нямецкі горад Данненбэрг (Ніжняя Саксонія). Пераезд радыеактыўнага грузу суправаджаецца масавымі акцыямі пратэсту абаронцаў навакольнага асяродзьдзя. Данненбэрг знаходзіцца за дваццаць кілямэтраў ад мястэчка Гарлебен, дзе разьмешчана сховішча ядзерных адыходаў. Каля паўтары тысяч пратэстоўцаў, удзельнікаў "зялёнага" руху, бяруць удзел у блякадзе дарог, якія вядуць да Гарлебену.