Ва Ўкраіне гарадзкая выбарчая камісія Харкава агучыла вынікі выбараў мэра горада, якія прайшлі ў мінулую нядзелю. Зь невялікім адрывам перамогу атрымаў бізнэсовец Генадзь Кернэс.
Кернэс, знаны ва ўкраінскім крымінальным асяродзьдзі, як "Гепа Харкаўскі", раней быў вядомы, як ачольнік буйной крымінальнай групоўкі ў Днепрапятроўскай вобласьці. Напрыканцы 80-х гадоў зьяўляўся кіраўніком харкаўскіх "напарстачнікаў". На пачатку 90-х гадоў адбыў тры гады зьняволеньня за махлярства.
З пачатку 2000-х гадоў – у гарадзкіх уладных структурах ад Партыі рэгіёнаў. Кернэс стаў шырока вядомы дзякуючы відэароліку, на якім ён у нецэнзурнай форме дае інструкцыі папярэдняму мэру Харкава Міхаілу Добкіну.