Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РФ: разьвітаньне з Чарнамырдзіным


У Маскве на Вараб'іных Гарах праходзіць разьвітаньне з былым прэм'ер-міністрам Расеі Віктарам Чарнамырдзіным, які памёр у ноч на сераду. Чакаецца, што жалобная цырымонія прадоўжыцца да 8:00 у пятніцу, пасьля чаго адбудзецца пахаваньне.

Чарнамырдзін быў заснавальнікам і першым старшынём расейскай газавай манаполіі "Газпром", правёў найбольшы ў гісторыі пасьлясавецкай Расеі тэрмін на пасадзе прэм'ер-міністра, а ў 1996 годзе адзін дзень выконваў абавязкі прэзыдэнта РФ.

Зь 2001 па 2009 год палітык быў амбасадарам Расеі ва Ўкраіне, пасьля чаго быў пераведзены на пасаду дарадцы прэзыдэнта РФ.

Чарнамырдзін – адна з ключавых фігур расейскіх рынкавых рэформаў пачатку 1990-х гадоў.
XS
SM
MD
LG