Зьвязаная з курдзкімі ваяўнікамі групоўка «Ястрабы свабоды Курдыстану» ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт на плошчы Таксім у Стамбуле ў мінулую нядзелю.
На сайце групоўкі ў інтэрнэце падкрэсьліваецца, што выбух, які зрабіў сьмяротнік, стаў «актам помсты паліцэйскім сілам». Сярод 32-х пацярпелых у выніку тэракту было 15 паліцыянтаў.
У сераду сьледзтва заявіла, што загінулы сьмяротнік быў зьвязаны з Курдзкай рабочай партыяй, якую Анкара лічыць тэрарыстычнай арганізацыяй. Прадстаўнікі партыі, аднак, цьвердзяць, што ня маюць дачыненьня да тэракту.