Сёньня ў Празе пачынаецца двухдзённая канфэрэнцыя, прысьвечаная фінансаваньню НАТО. Акцыя пройдзе напярэдадні важнага саміту альянсу ў Лісабоне, дзе будзе абмяркоўвацца новая стратэгічная канцэпцыя НАТО.
Паўночнаатлянтычныя альянс адчувае недахоп фінансаваньня. Летам прагучаў зварот НАТО да сваіх членаў , каб не ахвяравалі ваеннымі выдаткамі і ва ўмовах крызысу, а падтрымалі рэформу структур альянсу. Норму – траціць на абарону два працэнты ВУП не датрымліваюць тры чацьвёртыя сябраў. Канфэрэнцыя, прысьвечаная фінансаваньню, будзе першай падобнай у гісторыі альянсу.