Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве з візытам знаходзіцца генэральны сакратар НАТО


У расейскай сталіцы з візытам сёньня знаходзіцца генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн. Яго перамовы ў Маскве праводзяцца напярэдадні маючага адбыцца 20 лістапада саміту НАТО ў Лісабоне, на якім чакаецца прысутнасьць прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Падчас размовы з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым Расмусэн адзначыў, што саміт у Партугаліі стане пачаткам новага этапу стасункаў паміж Расеяй і Паўночнаатлянтычным альянсам.
XS
SM
MD
LG