Шэсьць украінскіх апазыцыйных партыяў заяўляюць пра фальсыфікацыі на мясцовых выбарах ва Ўкраіне і не прызнаюць іх дэмакратычнымі і свабоднымі. Апазыцыйныя сілы лічаць, што афіцыйныя вынікі выбараў ня будуць адлюстроўваць сапраўдную волю выбарцаў. Сумесную заяву падпісалі партыі "Батькивщина" былой кіраўніцы ўраду Юліі Цімашэнкі, “Народны рух Украіны” і іншыя.
Выбары ў мясцовыя органы ўлады ва Ўкраіне адбыліся 31 кастрычніка. Канчатковыя вынікі галасаваньня павінны быць абвешчаныя да 6 лістапада.
Выбары ў мясцовыя органы ўлады ва Ўкраіне адбыліся 31 кастрычніка. Канчатковыя вынікі галасаваньня павінны быць абвешчаныя да 6 лістапада.