Міхаіл Хадаркоўскі, выступаючы сёньня з апошнім словам у судзе, заявіў, што не баіцца памерці ў турме.
"Ёсьць людзі, якія хочуць пакінуць нас (з Платонам Лебедзевым) у турме назаўжды, але пакуль яны дамагліся зваротнага, зрабіўшы з нас сымбаль барацьбы з самавольствам", – сказаў Хадаркоўскі.
Экс-кіраўнік ЮКАСу заклікаў судзьдзю праявіць мужнасьць, хоць і не разьлічвае, што суд яго апраўдае.
Прысуд па другой справе супраць былых саўладальнікаў кампаніі ЮКАС суд пачне агучваць 15 сьнежня. Дзяржабвінавачваньне патрабуе для Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева па 14 гадоў пазбаўленьня волі.
Пракуроры лічаць даказанай іх віну ў крадзяжы нафты і легалізацыі незаконных даходаў. Падсудныя віну катэгарычна адпрэчваюць.