Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч у часе візыту ў Харватыю на наступным тыдні наведае горад Вукавар, які ў 1991 годзе стаў месцам жорсткіх баёў паміж сэрбскімі і харвацкімі ўзброенымі фармаваньнямі. У інтэрвію харвацкай газэце перад візытам Тадзіч заявіў, што зьбіраецца аддаць даніну памяці сотням харватаў – цывільных грамадзянаў і ваеннапалонных , якія загінулі ад рук сэрбаў пасьля ўзяцьця імі гораду. “Жахі Вукавару ніколі не павінны паўтарыцца”, -- заявіў Тадзіч.
Сёньня ж стала вядома пра затрыманьне ў Сэрбіі пяці грамадзянаў Чарнагорыі, падазраваных у ваенных злачынствах, зробленых у часе баёў за харвацкі горад Дуброўнік на пачатку 1990-х гадоў.
Сёньня ж стала вядома пра затрыманьне ў Сэрбіі пяці грамадзянаў Чарнагорыі, падазраваных у ваенных злачынствах, зробленых у часе баёў за харвацкі горад Дуброўнік на пачатку 1990-х гадоў.