29 кастрычніка лічыцца чорным днём беларускай літаратуры – у гэты дзень у 1937 годзе НКВД расстраляў вялікую групу беларускіх пісьменьнікаў.
Але гэты дзень можа лічыцца сапраўды "чорным" і для лёсу беларускай дэмакратыі – ужо ў найноўшай гісторыі незалежнай Беларусі. 29 кастрычніка 1992 году быў страчаны шанец на дэмакратычнае разьвіцьцё краіны. У гэты дзень Вярхоўны Савет прагаласаваў супраць правядзеньня рэфэрэндуму аб новых датэрміновых выбарах.
Нагадаю гістарычны кантэкст. Літаральна празь дзень пасьля аднаўленьня незалежнасьці 25 жніўня 1991 г. і прыпыненьня дзейнасьці КПБ-КПСС лідэр БНФ Зянон Пазьняк зьвярнуўся з заклікам да ўсіх былых камуністаў аб'яднацца вакол будаўніцтва новай дзяржавы. Заклік ня быў пачуты: прапановы і законапраекты апазыцыі БНФ (аб уласным войску, аб уласнай грашовай сыстэме, аб палітычнай і эканамічнай рэформах, аб зьмяншэньні энэргетычнай залежнасьці ад Расеі) адрыналіся. У такіх умовах Народны фронт вылучыў ідэю датэрміновых выбараў Вярхоўнага Савету.
Новая дзяржава – новы вышэйшы заканадаўчы орган, абраны ў новых умовах.
Вярхоўны Савет адмовіўся прызначаць выбары, і тады БНФ пачаў зьбіраць подпісы за правядзеньне рэфэрэндуму аб выбарах па новым выбарчым законе, які адпавядаў дэмакратычным эўрапейскім стандартам.
13 красавіка 1992 г. у Цэнтральную камісію па выбарах і рэфэрэндумах (ЦВК) было пададзена звыш 440 тысячаў подпісаў грамадзян (закон патрабаваў 350 тысяч).
Як паведамляў старшыня ЦВК Абрамовіч, камісія праверыла кожны падпісны ліст. Мала таго – 2 тысячы 372 лісты былі перададзеныя на графалягічную экспэртызу. Можна ўявіць, колькі часу патрацілі экспэрты-графолягі; што ж да "звычайнай" праверкі, дык тут быў задзейнічаны ўвесь дзяржаўны апарат – у сталіцы, у абласных і ў раёных цэнтрах.
Як сказаў Абрамовіч, "зь яўнымі парушэньнямі патрабаваньня закону аб рэфэрэндуме была аформленая колькасьць падпісных лістоў і подпісаў, якая складае менш за адзін адсотак ад агульнай колькасьці сабраных подпісаў". ЦВК прызнала сапраўднасьць значна большай колькасьці подпісаў, чым патрабавалася па законе для прызначэньня рэфэрэндуму.
Старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч меў права і мусіў склікаць сэсію ВС, на якой павінна была быць прызначана дата рэфэрэндуму.
Аднак гэта не было зроблена.
Некаклькі месяцаў Шушкевіч, які меў неабмежаваны доступ да СМІ, займаўся (нароўні з прапагандысцкай машынай прэм'ер-міністра Кебіча) дыскрэдытацыяй ідэі рэфэрэндуму і новых выбараў. У выніку намэнклятура атрымала час для кансалідацыі.
Сэсія сабралася толькі праз паўгоду. Старшыня Камісіі ВС па заканадаўстве Дзьмітры Булахаў выступіў з паведамленьнем, у якім паспрабаваў абгрунтаваць немэтазгоднасьць рэфэрэндуму. Яго падтрымаў дэпутат А. Лукашэнка. Дэпутаты апазыцыі БНФ аспрэчылі заявы праціўнікаў рэфэрэндуму, але вырашыла арытмэтыка.
29 кастрычніка адбылося галасаваньне. Супраць рэфэрэндуму прагаласавалі 210 дэпутатаў, за – 35 (фактычна апазыцыя БНФ у поўным складзе).
Шанец фармаваньня вышэйшага заканадаўчаго органу ва ўмовах дэмакратычных настрояў грамадзтва быў страчаны.
Галоўным аргумэнтам Шушкевіча супраць рэфэрэндуму і новых выбараў было – "і з гэтым Вярхоўным Саветам можна працаваць". Калі ж вызначыць розьніцу пазыцыяў Шушкевіча і БНФ максымальна ляканічна – Шушкевіч лічыў, што спачатку трэба прыняць Канстытуцыю, а потым праводзіць выбары, формула ж апазыцыі БНФ палягала ў тым, што толькі новы дэмакратычны Вярхоўны Савет павінен прымаць новую Кастытуцыю.
Жыцьцё паказала, хто меў рацыю: Вярхоўны Савет, абраны яшчэ ў камністычны час, адмовіўся ад палітычных і эканамічных рэформаў і прыняў Канстытуцыю з прэзыдэнцтвам, якое імгненна трасфармавалася ў аўтарытарызм.
Праўда, значна пазьней у адным з інтэрвію Станіслаў Станіслававіч назваў больш празаічную прычыну сваёй пазыцыі. "Тыя наіўныя прапановы, што былі з боку БНФ – "Вярхоўны Савет у адстаўку"... Гэта я павінен уносіць такую прапанову? Я старшыня, і я павінен такое прапаноўваць? Дык яны мне скажуць: "Навошта ты нам такі патрэбны, мы зараз новага абярэм".
Аднак Шушкевічу ўдалося утрымацца ў крэсьле нядоўга. Наступны 1993 год стаў ланцугом саступак старшыні ВС намэнклятуры і праімпэрскім сілам. Вясной 1993-га Шушкевіч пагадзіўся ўключыць у праект Канстытуцыі разьдзел аб прэзыдэнцтве, у чэрвені правёў на пасаду старшыні антыкарупцыйнай парлямэнцкай камісіі А. Лукашэнку, у лістападзе адмовіўся стварыць кааліцыйны ўрад і, нарэшце, 31 снежня 1993 году падпісаў Дамову аб далучэньні Беларусі да сыстэмы Калектыўнай бясьпекі СНД. Пасьля гэтага ён быў ужо не патрэбны намэнклятуры і адпраўлены ў адстаўку.
Ад забароны рэфэрэндуму і выбараў пацярпела ўсё грамадзства і ўся краіна, якая заслужыла сумнае званьне апошняй дыктатуры Эўропы.
Дата 29 кастрычніка 1992 году ў календары дэмакратыі яшчэ доўга будзе абведзеная жалобнай аблямоўкаю.
Але гэты дзень можа лічыцца сапраўды "чорным" і для лёсу беларускай дэмакратыі – ужо ў найноўшай гісторыі незалежнай Беларусі. 29 кастрычніка 1992 году быў страчаны шанец на дэмакратычнае разьвіцьцё краіны. У гэты дзень Вярхоўны Савет прагаласаваў супраць правядзеньня рэфэрэндуму аб новых датэрміновых выбарах.
Пазьняк зьвярнуўся з заклікам да ўсіх былых камуністаў аб'яднацца вакол будаўніцтва новай дзяржавы. Заклік ня быў пачуты.
Новая дзяржава – новы вышэйшы заканадаўчы орган, абраны ў новых умовах.
Вярхоўны Савет адмовіўся прызначаць выбары, і тады БНФ пачаў зьбіраць подпісы за правядзеньне рэфэрэндуму аб выбарах па новым выбарчым законе, які адпавядаў дэмакратычным эўрапейскім стандартам.
13 красавіка 1992 г. у Цэнтральную камісію па выбарах і рэфэрэндумах (ЦВК) было пададзена звыш 440 тысячаў подпісаў грамадзян (закон патрабаваў 350 тысяч).
Як паведамляў старшыня ЦВК Абрамовіч, камісія праверыла кожны падпісны ліст. Мала таго – 2 тысячы 372 лісты былі перададзеныя на графалягічную экспэртызу. Можна ўявіць, колькі часу патрацілі экспэрты-графолягі; што ж да "звычайнай" праверкі, дык тут быў задзейнічаны ўвесь дзяржаўны апарат – у сталіцы, у абласных і ў раёных цэнтрах.
Як сказаў Абрамовіч, "зь яўнымі парушэньнямі патрабаваньня закону аб рэфэрэндуме была аформленая колькасьць падпісных лістоў і подпісаў, якая складае менш за адзін адсотак ад агульнай колькасьці сабраных подпісаў". ЦВК прызнала сапраўднасьць значна большай колькасьці подпісаў, чым патрабавалася па законе для прызначэньня рэфэрэндуму.
Старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч меў права і мусіў склікаць сэсію ВС, на якой павінна была быць прызначана дата рэфэрэндуму.
Аднак гэта не было зроблена.
Шушкевіч, які меў неабмежаваны доступ да СМІ, займаўся дыскрэдытацыяй ідэі рэфэрэндуму і новых выбараў. У выніку намэнклятура атрымала час для кансалідацыі.