Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны ЭЗ зацьвердзілі плян па бюджэтнай дысцыпліне


На саміце ў Брусэлі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін ЭЗ зацьвердзілі плян па ўзмацненьні бюджэтнай дысцыпліны Зьвязу. Бакі дамовіліся аб кантролі за эканамічным разьвіцьцём кожнай з краін ЭЗ, а таксама аб распрацоўцы шэрагу прэвэнтыўных захадаў для прадухіленьня празьмернага росту вонкавых пазыкаў. Жорсткія санкцыя прадугледжаныя ў дачыненьні да краін ЭЗ, якія перавысілі дазволены ўзровень дэфіцыту дзяржбюджэту. Надзвычайны фонд, створаны для барацьбы з фінансавым крызысам у Грэцыі, вырашана зрабіць сталым.

10 эўрапейскіх краін падтрымалі прапанову Вялікабрытаніі адмовіцца ад прадугледжанага на 2011 год павелічэньня бюджэту на 5,9% і пагадзіліся на 2,9%. Нямеччына настойвала на унясеньні ў Лісабонскі дагавор, асноўны дакумэнт ЭЗ, паправак па захадах па ўмацаваньні фінансавай дысцыпліны. Аднак большасьць краін вырашылі спершы вывучыць, наколькі неабходны такі крок.
XS
SM
MD
LG