Сьледчы камітэт пры пракуратуры Расеі распачаў крымінальную справу ў сувязі зь інфармацыяй аб жорсткім абыходжаньні з выхаванцамі прытулку Сьвята-Багалюбаўскага жаночага кляштару ва Ўладзімірскай вобласьці. Адміністрацыі пагражае судовае абвінавачаньне паводле артыкулу аб незаконным пазбаўленьні волі непаўнагадовага.
На пачатку кастрычніка да журналістаў зьвярнуліся трое падлеткаў, якія распавялі пра жыцьцё ў абіцелі. Яны сьцьвярджалі, што іх прымушалі падоўгу працаваць у полі, замыкалі на некалькі гадзінаў у памяшканьні без ацяпленьня, білі за правіны і пазбаўлялі ежы.
Упаўнаважаны па правох чалавека ў Расеі Ўладзімір Лукін даручыў адпаведным органам зьдзейсьніць праверку, якая выявіла, што скаргі дзяцей былі абгрунтаваныя.