Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО чакае далейшага збліжэньня з Расеяй


Саміт НАТО, які пройдзе ў лістападзе ў Лісабоне, можа стаць ключавым для паляпшэньня дачыненьняў Паўночнаатлянтычнага альянсу з Расеяй. Пра гэта заявіў генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Размусэн у інтэрвію брытанскаму выданьню Financial Times.

Размусэн выказаў спадзяваньне, што на саміце, у якім прыме ўдзел прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, бакі дасягнуць паразуменьня у пытаньні супрацьракетнай абароны ў Эўропе. Паводле Размусэна, Расея можа супрацоўнічаць з НАТО ў справе стварэньня супрацьракетнага "шчыта", а таксама больш актыўна садзейнічаць міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG