Колькасьць памерлых ад эпідэміі халеры на Гаіці наблізілася да трохсот.
Такія дадзеныя апублікавалі ўчора ўлады краіны. Агульная колькасьць захварэлых перасягнула 3600 чалавек.
Мэдыкі адзначаюць, што распаўсюджваньне захворваньня запаволілася. Пакуль што атрымліваецца прадухіліць распаўсюд халеры, якая зьявілася на поўначы краіны, у сталіцы Гаіці Порт-о-Прэнсе.
Суседняя з Гаіці Дамініканская рэспубліка ўжо абвесьціла аб закрыцьці мяжы паміж краінамі, каб не дапусьціць распаўсюджваньня хваробы.