Францускія студэнты плянуюць сёньня правесьці маршы пратэсту па ўсёй краіне, а таксама сядзячыя страйкі ў сваіх унівэрсытэтах супраць плянаванай урадам пэнсійнай рэформы. Сёньняшнія акцыі разглядаюцца як рэпэтыцыя перад агульнанацыянальным страйкам у чацьвер, да якога заклікалі прафсаюзы, каб не дапусьціць падвышэньня пэнсійнага ўзросту з 60 да 62 гадоў.
У панядзелак працаўнікі чвэрці нафтаперапрацоўных заводаў вырашылі спыніць страйк, які прывёў да перабояў з палівам на аўтазаправачных станцыях. Міністар фінансаў Францыі папярэдзіў, што страйкі могуць каштаваць эканоміцы да 400 мільёнаў эўра ў дзень.