На Гаіці запавольваецца эпідэмія халеры. Паводле афіцыйнай статыстыкі за апошнія суткі памерлі шэсьць чалавек. Раней колькасьць штодзённых ахвяраў налічвалася дзясяткамі. Агульная колькасьць сьмяротных зыходаў у выніку гэтай хваробы складае на сёньняшні дзень 250 чалавек. Колькасьць заражаных перасягае 3 тысячы.
Экспэрты Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя папярэджваюць, што лічыць праблему вырашанай заўчасна. У прыватнасьці, мэдыкі зарэгістравалі пяць выпадкаў захворваньня на халеру ў сталіцы краіны Порт-о-Прэнсе. Улады імкнуцца ізаляваць эпідэмію ў яе эпіцэнтры – на поўначы ад сталіцы.