Масавыя акцыі пратэсту супраць павышэньня пэнсійнага узросту наносяць эканоміцы Францыі шкоду памерам ад 200 да 400 мільёнаў эўра штодня. Пра гэта заявіла міністар фінансаў Францыі Крысьціна Лагард. Акрамя таго, па яе словах, сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй, якімі суправаджаюцца акцыі пратэсту, шкодзяць іміджу Францыі ў сьвеце.
На гэтым тыдні французскі парлямэнт павінен канчаткова ухваліць законапраект аб павышэньні узросту выхаду на пэнсію на 2 гады. Прафсаюзы маюць намер працягваць акцыі пратэсту, якія ужо прывялі да спыненьня паставак паліва на мноства аўтазаправачных станцый.