Амэрыканскія мэдыкі папярэдзілі, што колькасьць хворых на дыябэт у ЗША можа праз 40 гадоў падвоіцца. Цяпер гэтае цяжкае захворваньне эндакрыннай сыстэмы мае кожны дзесяты амэрыканец. Прычым, большасьць з гэтых хворых пакутуюць на дыябэт тыпу II, які звычайна зьвязаны з узростам, дрэнным харчаваньнем і недахопам фізычнай нагрузкі.
Фэдэральны Цэнтар прадухіленьня захворваньняў зьвязвае гэты прагноз з агульным старэньнем насельніцтва ў краіне і ростам колькасьці маламаёмасных слаёў.
Фэдэральны Цэнтар прадухіленьня захворваньняў зьвязвае гэты прагноз з агульным старэньнем насельніцтва ў краіне і ростам колькасьці маламаёмасных слаёў.