Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат Францыі сёньня можа прыняць рашэньне па пэнсійнай рэформе


Сэнат Францыі сёньня, як чакаецца, можа прыняць рашэньне па законапраекце аб павелічэньні пэнсійнага ўзросту з 60 да 62 гадоў. Раней прэзыдэнт краіны Нікаля Сарказі заявіў, што будзе дамагацца ўхваленьня ўрадавай пэнсійнай рэформы як мага хутчэй. Гэта выклікала масавыя пратэсты па ўсёй краіне. У выніку страйкаў на нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах пачаліся перабоі з палівам. Да пратэстаў далучыліся студэнты, у некалькіх месцах адбыліся акцыі гвалту.

Учора прафсаюзныя аб'яднаньні Францыі заклікалі да правядзеньня 28 кастрычніка і 6 лістапада дзьвюх новых акцый пратэсту і страйкаў супраць рэформы.
XS
SM
MD
LG