Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Прыедуць людзі -- значыцца, прывязуць грошы…"


Калі жыхары памежных раёнаў Беларусі, Літвы і Польшчы змогуць свабодна перасякаць мяжу — як гэта, на вашу думку, адаб'ецца на жыцьці ў вашым горадзе? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.


Спадарыня:
"Я думаю, што гэта будзе вельмі добра для нашага горада, прыцягне больш турыстаў. А вядома, калі ў горад едуць турысты, дык яны вязуць з сабой грошы, якія можна потым скіраваць на патрэбы горада. Мы толькі выйграем ад гэтага".

Дзяўчына: "Я думаю, ніхто ад гэтага ня страціць…"

Ейная сяброўка: "Уцечка мазгоў адбудзецца, бо ўсе імкнуцца туды, у Эўразьвязе больш пэрспэктываў для чалавека".

Дзяўчына: "Горадня, як вядома, самы эўрапейскі горад Беларусі, і да нас прыедзе шмат турыстаў. І, магчыма, мы на гэтым заробім шмат грошай".

Спадар: "Таваразварот адразу падымецца. Праўда, у нас да гэтага не падрыхтаваны турыстычны сэрвіс. І, можа, наш народ паглядзіць хоць, як людзі жывуць, а то мы зацыкленыя — думаем, што жывем найлепей. Мы толькі выйграем".

Спадарыня: "Нічога добрага ад гэтага ня будзе. Таму што на сёньняшні дзень наша краіна лепш забясьпечаная, як нашыя суседзі. Усё павывозяць ад нас. Нічога добрага гэта ня дасьць. Паглядзіце, і цяпер расейцы ўсё, што могуць, вывозяць ад нас".

Спадарыня: "У нас вельмі культурны горад — няхай людзі глядзяць. А за кошт гэтага і наш бюджэт паправіцца. Так што няхай едуць людзі на здароўе".

Спадар: "Я думаю, што гэта будзе добра як для іх, так і для нас, хто жыве на памежжы…"

Ягоны сябра: "Можа, нават і эканоміка наша падымецца за кошт капіталаўкладаньняў, якія будуць прывозіць…"

Спадар: "Думаю, будзе толькі плюс нашаму гораду. Будуць купляць тавары, якія вырабляе наша вытворчасьць".

Спадар: "Да нас прыедуць грошы, як і ў сапраўдныя турысцкія гарады. Да нас будзе ехаць замежная валюта, людзі захочуць нешта набыць. А баяцца, што нашыя людзі зьедуць, — ня варта. Галоўнае, каб да нас болей ехалі…"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG