Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст з Бабруйску паўтарыў лёс менскіх анархістаў


Яшчэ на 10 дзён працягнуты тэрмін затрыманьня для Сяргея Сьлюсара, жыхара Бабруйску, які быў затрыманы 17 кастрычніка як падазроны ва ўдзеле ў нападзе на будынак управы КДБ у Бабруйску. Напад быў зроблены ў ноч на 17 кастрычніка. Невядомыя кінулі ў будынак дзьве бутэлькі з "кактэйлем Молатава".

Раней Сяргея Сьлюсара затрымлівалі на 3 дні пасьля нападу на расейскую амбасаду летась у жніўні. Актывіста анархісцкага руху адпусьцілі, ня выставіўшы яму ніякага абвінавачаньня.

Паводле справы аб нападзе на амбасаду Расеі ды іншыя будынкі ў Менску і іншых гарадах краіны было затрымана некалькі дзясяткаў актывістаў розных рухаў, пераважна анархістаў. Звычайна маладых людзей затрымлівалі на 3 дні паводле аднаго нападу, потым выстаўлялі падазрэньні ў іншых нападах і працягвалі затрыманьне яшчэ на такі ж тэрмін. Большасьць прабылі за кратамі па 6 і 9 дзён. З затрыманых дагэтуль у сьледчым ізалятары знаходзяцца актывісты анархісцкага руху Аляксандар Францкевіч і Мікалай Дзядок, якіх абвінавачваюць у крымінальных злачынствах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG