Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня будзе абвешчаны ляўрэат Сахараўскай прэміі


Эўрапарлямэнт мае сёньня абвясьціць ляўрэата прэстыжнай прэміі Сахарава за дасягненьні ў абароне правоў чалавека. Сёлетнія фіналісты – ізраільская няўрадавая арганізацыя “Парушыць маўчаньне”, мэта якой – “праліць сьвятло на несправядлівыя дзеяньні Ізраілю на Заходнім беразе, у паласе Газы і ва Ўсходнім Ерусаліме”; кубінскі дысыдэнт Гільерма Фарыньяс, які адседзеў у турме 11 з паловай гадоў і правёў 23 галадоўкі на знак пратэсту супраць кубінскага рэжыму; этыёпская апазыцыйная дзяячка Біртукан Мідэкса.

Урачыстая цырымонія ўручэньня прэміі адбудзецца 15 сьнежня ў Страсбуры, разам з прэміяй ляўрэат атрымае 50 000 эўра. Сахараўская прэмія “За свабоду думкі” была заснаваная Эўрапарлямэнтам у 1988 годзе. У 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006 - Аляксандар Мілінкевіч.
XS
SM
MD
LG