Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан выступіла за працяг перамоваў на Блізкім Усходзе


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан прызнала, што перамовы аб міры на Блізкім Усходзе сутыкаюцца зь вялікімі цяжкасьцямі, аднак пры гэтым падкрэсьліла, што ЗША зробяць усё дзеля працягу перамоўнага працэсу.

На сустрэчы з прадстаўнікамі вядучай прапалестынскай амэрыканскай арганізацыі Клінтан заявіла, што пазыцыі ізраільскага прэм’ер-міністра Беньяміна Нетаньяху і кіраўніка Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса супадаюць у галоўным – абодва выступаюць за стварэньне незалежнай Палестынскай дзяржавы.

Клінтан заклікала арабскія краіны больш дапамагаць палестынцам.

Мірныя наўпроставыя перамовы паміж Нетаньяху і Абасам, якія аднавіліся пры пасярэдніцтве ЗША ў пачатку верасьня, апынуліся пад пагрозай пасьля завяршэньня тэрміну ізраільскага мараторыя на будаўніцтва ў яўрэйскіх паселішчах. Палестынцы патрабуюць працягу мараторыя.
XS
SM
MD
LG