Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афганістане ў ЦРУ быў двайны агент


Амэрыканскае Цэнтральнае выведвальнае ўпраўленьне паведаміла, што яго супрацоўнікі ня здолелі цалкам праверыць інфармацыю ад свайго інфарматара наконт самазабойчага нападу на амэрыканскую базу ў Афганістане летась, калі загінулі сем амэрыканскіх супрацоўнікаў ЦРУ.

Дырэктар ЦРУ Леон Панэта заявіў, што расьледаваньне гэтага інцыдэнту выявіла, што былі зробленыя памылкі ў праверцы прадстаўленых інфарматарам дадзеных і яго лаяльнасьці амэрыканцам. Інфарматар ярданскага паходжаньня таксама быў забіты ў сьнежні 2009 году. У справаздачы ЦРУ гаворыцца пра недастатковыя меры бясьпекі, якія маглі б абараніць амэрыканцаў ад дзеяньняў двайнога агента.
XS
SM
MD
LG