Каля чвэрці з 5,6 млн. бюлетэняў былі прызнаныя несапраўднымі, сказаў кіраўнік афганскай незалежнай выбарчай камісіі Фазыл Ахмад Маанаві, абвясьціўшы сёньня папярэднія вынікі парлямэнцкіх выбараў, якія праходзілі ў Афганістане 18 верасьня.
Па словах Маанаві, на 224 з прыкладна 2,5 тысячы кандыдатаў у дэпутаты былі заведзеныя справы па падазрэньні ва ўдзеле ў фальсыфікацыі і падтасоўцы выбарчых бюлетэняў. У афганскі Цэнтрвыбаркам паступіла блізу 4 тыс. фармальных скаргаў.
Гэтыя кандыдаты ў дэпутаты маюць права абскардзіць гэтыя абвінавачваньні ў незалежнай камісіі па разгляду скаргаў, сказаў кіраўнік афганскага Цэнтрвыбаркаму.