Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Гі Мун асудзіў тэракт у Іраку


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун асудзіў напад у Іраку на адмысловага прадстаўніка арганізацыі Ада Мелкерта.

Тэракт адбыўся на ўскрайку гораду Наджаф у цэнтральнай частцы Іраку. На шляху аўтамабілю дыплямата было закладзена выбуховае прыстасаваньне. Загінуў супрацоўнік ірацкіх спэцслужбаў, некалькі іншых супрацоўнікаў параненыя. Члены дэлегацыі ААН не пацярпелі.

Пан Гі Мун завіў, што напад не стрымае ААН ад далейшых намаганьняў у справе дапамогі ірацкаму народу.
XS
SM
MD
LG