Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхася Башуру аштрафавалі на 17,5 мільёнаў

абноўлена

Міхась Башура адразу па вызваленьні.
Міхась Башура адразу па вызваленьні.
Сёньня ў Савецкім раённым судзе Менску завяршыўся працэс у справе актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуры. Суд прызнаў яго вінаватым і пакараў штрафам 17.500.000 рублёў.

У кароткім апошнім слове Міхась Башура заявіў, што ня мае патрэбы нікога пераконваць, бо ўсе акалічнасьці справы напярэдадні добра выклала яго адвакат Тамара Сідарэнка. Ён паўтарыў, што ня лічыць сябе вінаватым, і папрасіў яго апраўдаць. Башура падкрэсьліў, што ён зрабіў памылку і што ў выніку ягоных дзеяньняў нікому не было нанесена ніякіх стратаў. Міхась таксама прачытаў два свае вершы па-беларуску, адзін зь якіх быў напісаны ўжо за кратамі.

Нагадаем, Міхась Башура знаходзіўся пад вартай ад 6 жніўня.

18 кастрычніка пракурор Галіна Корнева запатрабавала для Міхася Башуры 6 месяцаў арышту за паўторную падробку даведкі аб прыбытках. Паводле пракурора, віна актывіста ў судзе была цалкам даказаная, а тое, што ён не прызнае сябе вінаватым і кажа пра ненаўмысную памылку ў падліках, Галіна Корнева палічыла «спробай пазьбегнуць адказнасьці». «Неверагодна, каб пры заробку ў 87 тысяч рублёў на месяц чалавек пазначыў 686 тысяч і каб гэта была памылка, а не наўмыснае ўвядзеньне ў зман», — заявіла пракурор.

Адвакат Тамара Сідарэнка прасіла суд апраўдаць Міхася Башуру, бо лічыць, што ягоная віна не была даказаная.

Міхась Башура і Тамара Сідарэнка ля будынку суду адразу пасьля вызваленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG