Румынія ня мае пярэчаньняў супраць новага вугорскага закону пра грамадзянства, які спрашчае прадстаўленьне грамадзянства прадстаўнікам вугорскай меншасьці за мяжой. Пра гэта заявіў сёньня прэзыдэнт Румыніі Траян Басэску пасьля перамоваў са сваім вугорскім калегам Палем Шмітам, які наведвае Бухарэст. Вугорскі закон, які спрашчае прадастаўленьне грамадзянства замежным вугорцам, нядаўна выклікаў супярэчнасьці паміж Вугоршчынай і Славакіяй. Славакія ў адказ рэагавала сваім законам, які ўстанавіў, што грамадзянін, які набыў вугорскае грамадзянства, страчвае славацкае, а таксама права працаваць у дзяржаўным сэктары Славакіі.
Румынія ж лічыць, што такі закон зьяўляецца “сымбалем узаемнага даверу” і супраць яго не выступае.