Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон рыхтуецца да публікацыі сакрэтных дакумэнтаў


У ЗША рыхтуюцца да публікацыі сотняў тысяч сакрэтных дакумэнтаў, датычных вайны ў Іраку, на вэб-сайце WikiLeaks.

Як паведаміў прадстаўнік Пэнтагону, для вывучэньня магчымых наступстваў новай уцечкі інфармацыі створаная група са 120 чалавек. Чакаецца, што дадзеныя, у тым ліку пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва, могуць быць апублікаваныя ў бліжэйшыя дні..

У ліпені на сайце WikiLeaks было апублікавана каля 70 тысяч матэрыялаў пра падзеі ў Аўганістане. Кіраўніцтва арганізацыі адмовілася раскрыць крыніцы інфармацыі.
XS
SM
MD
LG