Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі на шахце загінулі дзесяткі гарнякоў


У Кітаі, у цэнтральнай правінцыі Хэнань, у выніку выбуху на вугальнай шахце загінулі 20 чалавек, яшчэ 17 лічацца зьніклымі. Паводле інфармацыі нацыянальнага выратавальнага цэнтру, падчас выбуху пад зямлёй знаходзіліся 276 шахцёраў.

Вугальная прамысловасьць Кітаю лічыцца самай небясьпечнай у сьвеце. Толькі ў 2009 годзе ахвярамі аварый на шахтах сталі больш за 2 600 чалавек. Сёлета ўлады КНР зачынілі больш за 1 600 нелегальных шахт, у якіх стала парушаюцца нормы тэхнікі бясьпекі
XS
SM
MD
LG