Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы накіраваўся ў Менск


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс, які некалькі дзён прабыў у Расеі, наведае сёньня Беларусь, дзе правядзе перамовы з прэзыдэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам.Лідэры абедзьвюх краін маюць намер абмеркаваць у Менску пытаньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў такіх галінах, як нафтахімічная, прамысловая і сельскагаспадарчая. Напачатку сустрэча адбудзецца ў вузкім коле, потым – у пашыраным.

Напярэдадні ў Маскве Чавэс падпісаў са сваім расейскім калегам Дзьмітрыем Мядзьведзевым шэраг буйных кантрактаў у галіне энэргетыкі і вайсковых тэхналёгій. Масква і Каракас таксама дамовіліся аб сумесным будаўніцтве першай у Паўднёвай Амэрыцы ядзернай энэргетычнай устаноўкі.

У ЗША зь асьцярогай адрэагавалі на зьдзелку, адзначыўшы, што ядзерныя праграмы павінны адпавядаць стандартам міжнароднай бясьпекі.
XS
SM
MD
LG