Паведамленьні пра тое, што Аляксандар Лукашэнка ў часе нядаўняга візыту ў Турэччыну мог абмяркоўваць з патрыярхам канстантынопальскім Варфаламеем магчымасьць стварэньня аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы, абсурдныя і правакацыйныя, заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей.
Макей назваў такія паведамленьні "чарговай гнюснай правакацыяй, якіх у апошні час робіцца ўсё больш", - перадае БелТА.
"Гэтымі выпрабаванымі з часоў Гёбэльса прыёмамі, сёньня не цураюцца карыстацца ідэолягі ў Расеі, якія задаюць тон", — адзначыў Макей.
"Што тычыцца абсурднасьці заяў аб перамовах Аляксандра Лукашэнкі і патрыярха канстанцінопальскага адносна стварэньня нейкай аўтакефаліі, то я хачу праінфармаваць тых, хто шалее з гэтай нагоды, што патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл быў у курсе заплянаванага візыту прэзыдэнта Беларусі ў Турэччыну і асабіста блаславіў сустрэчу кіраўніка дзяржавы і патрыярха Варфаламея", — паведаміў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей
Аляксандар Лукашэнка наведаў Турцыю з працоўным візытам на пачатку кастрычніка.