Францускія пастаўшчыкі бэнзіну заклікалі ўлады Францыі адкрыць надзвычайныя запасы паліва , паколькі забастоўка заблякавала працу 11 з 12 нафтаперапрацоўчых заводаў краіны. Паведамляецца, што ў дыстрыб’ютэраў засталося бэнзіну на 10 дзён. Аднак , паводле іншых падлікаў, стратэгічны запас Францыі нашмат большы і дазволіць забясьпечыць нармальнае спажываньне паліва на 99 дзён.
Цяперашняя забастоўка выкліканая намерам ураду правесьці пэнсійную рэформу і, сярод іншага, павялічыць узрост выхаду на пэнсію з 60 на 62 гады.
Цяперашняя забастоўка выкліканая намерам ураду правесьці пэнсійную рэформу і, сярод іншага, павялічыць узрост выхаду на пэнсію з 60 на 62 гады.