Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: колькасьць ахвяраў аўтакатастрофы дасягнула 43.


Колькасьць ахвяраў аўтакатастрофы ва Ўкраіне дасягнула 43. У шпіталі памерлі яшчэ двое пацярпелых. Шпіталізаваныя яшчэ 9 чалавек, чацьвёра зь іх – у коме. Пра гэта сёньня ўвечары паведаміла рэгіянальная ўправа міністэрства надзвычайных сытуацыяў Украіны.

Аварыя адбылася ў аўторак раніцай на пераезьдзе, які не ахоўваўся, калі пасажырскі аўтобус, нягледзячы на спраўную сыгналізацыю, выехаў на чыгунку перад манэўровым лякаматывам. Паводле папярэдніх дадзеных сьледзтва, вінаваты ў аварыі кіроўца аўтобуса.
XS
SM
MD
LG