Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое замежнікаў паплаціліся за цікавасьць да справы асуджанай іранкі


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала Іран вызваліць двух замежнікаў, якія былі затрыманыя , калі спрабавалі правесьці ўласнае расьсьледаваньне справы Сакінэ Ашціяні, асуджанай за здраду мужу да забойства камянямі. Яны былі затрыманыя ў часе размовы з сынам асуджанай. Паводле іранскіх уладаў, затрыманыя выдавалі сябе за журналістаў, але ўехалі ў краіну па турыстычных візах, не маючы патрэбнай акрэдытацыі. Мэркель заявіла, што Бэрлін “ вельмі зацікаўлены” ў вызваленьні затрыманых, не спэцыфікуючы іх грамадзянства. Хутчэй за ўсё гутарка ідзе пра грамадзян Нямеччыны.
XS
SM
MD
LG