Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянку Вялікай Брытаніі ў маглі забіць у Аўганістане памылкова


36-гадовая грамадзянка Вялікай Брытаніі Лінда Норграў магла быць выпадкова забітая амэрыканскімі вайскоўцамі ў момант апэрацыі па яе вызваленьні на мінулым тыдні ў Аўганістане. Пра гэта паведаміў брытанскі прэм’ер-міністар Дэйвід Кэмэран. Ён дадаў, што ўлады Вялікай Брытаніі і ЗША правядуць расьсьледаваньне.

Раней паведамлялася, што брытанка была забітая ваеўнікамі.

Лінда Норграў працавала ў амэрыканскай гуманітарнай арганізацыі. Яна была выкрадзеная 26 верасьня разам з двума аўганцамі.
XS
SM
MD
LG