Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бялград: болей за 120 параненых


Нецярпімасьць да геяў вылілася сёньня ў Бялградзе ў гвалт. Тысячы паліцэйскіх вымушаныя былі абараняць удзельнікаў гей-параду ад пратэстоўцаў. Некалькі сотняў чалавек закідвалі ўзброеных паліцыянтаў камянямі і бутэлькамі з запальнай сумесьсю, а ў адказ атрымалі сьлезацечны газ і гумавыя кулі. Парадак быў адноўлены, але вынікам непарадкаў – больш як 120 параненых, пераважна паліцыянтаў. Больш за 100 чалавек затрыманыя.

Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч паабяцаў, што ўдзельнікі гвалту адкажуць перад судом. Гамафобныя настроі моцныя ў сэрбскім грамадзтве.
XS
SM
MD
LG