Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель паспрабуе вырашыць канфлікт на Кіпры


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што зьбіраецца наведаць востраў Кіпр, падзелены на грэцкую і турэцкую часткі, каб дапамагчы вырашыць шматгадовы канфлікт.

Калі канцлеру Нямеччыны ўдасца памірыць бакі, то гэта павысіць шанцы Турэччыны на далучэньне да Эўразьвязу.

Паводле Мэркель, візыт адбудзецца ў студзені 2011 году.

Заява канцлеркі прагучала па выніках сустрэчы ў Бэрліне з турэцкім прэм'ерам Рэджэпам Эрдаганам.
XS
SM
MD
LG