У Чылі выратавальнікі завяршылі бурэньне тунэлю, празь які на паверхню плянуецца падняць 33-х гарнякоў, заблякаваных пад зямлёй на пачатку жніўня.
Зараз інжынэры вырашаюць, якім чынам умацаваць тунэль, каб па ім бесьперашкодна магла рухацца спэцыяльная выратавальная капсула.
Шахцёраў будуць падымаць у гэтай капсуле аднаго за другім. Чакаецца, што апэрацыя зможа стартаваць не раней, чым праз тры дні.
Рабочыя апынуліся заваленымі ў шахце ў выніку абвалу пароды. Цягам двух месяцаў ім перадаюць ваду, ежу і ўсё неабходнае праз вузкія калодзежы.