Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак можа своечасова не дасягнуць "Мэты тысячагодзьдзя



Высокія прадстаўнікі ўлады Іраку заяўляюць, што, нягледзячы на ўсе намаганьні па дасягненьні пастаўленых ААН "Мэтаў тысячагодзьдзя", наўрад ці краіна зможа ўсе іх рэалізаваць да 2015 году. Ірацкія ўлады зарэўнілі, што могуць дасягнуць каля 75% пастаўленых мэтаў. Сярод "Мэтаў тысячагодзьдзя" – барацьба зь беднасьцю, забесьпячэньне чыстай пітной вады, паляпшэньне сфэры аховы здароўя і сярэдняй адукацыі, зьніжэньне дзіцячай і мацярынскай сьмяротнасьці.

Сусьветны банк у апошняй справаздачы па блізкаўсходнім рэгіёне і Паўночнай Афрыцы сьцьвярджаў, што амаль усе краіны гэтых рэгіёнаў, за выключэньнем Джыбуці, Іраку і Емэну, дасягнуты ці амаль рэалізуюць большасьць "Мэтаў тысячагодзьдзя".
XS
SM
MD
LG