У рэгіёне Дарфур на захадзе Судану ўчора быў выкрадзены супрацоўнік ААН.
Ён быў прыкамандзіраваны да міжнародных міратворчых сілаў у Дарфуры. Узброеная група павезла двух супрацоўнікаў ААН, але аднаму зь іх удалося зьбегчы. Аб грамадзянстве выкрадзенага не паведамляецца. Інцыдэнт адбыўся падчас візіту прадстаўнікоў місіі Рады бясьпекі ААН у горад Эль-Фашэр, што расьсьледуе паведамленьні пра новае абвастрэньне канфлікту.
Апошнім часам у Дарфуры пачасьціліся выпадкі выкраданьня замежнікаў, у тым ліку супрацоўнікаў гуманітарных арганізацый і міратворчых місій. Па словах карэспандэнтаў, звычайна выкрадальнікі разьлічваюць атрымаць выкуп.