Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт ушанаваў памяць Паліткоўскай


Эўрапарлямэнт у сераду ўшанаваў памяць журналісткі Анны Паліткоўскай, 4-я гадавіна забойства якой адзначаецца 7 кастрычніка. Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк заклікаў улады Расеі расьсьледаваць забойства Паліткоўскай, іншых журналістаў і праваабаронцаў, якія адбыліся апошнімі гадамі.

У сераду Сьледчы камітэт Расеі заявіў, што ў справе аб забойстве Паліткоўскай зьявіліся новыя падазраваныя, якія хаваюцца за мяжой. Падрабязнасьці пра іх не паведамляюцца. Тэрмін расьсьледаваньня працягнуты да лютага 2011 году. Асноўным матывам забойства сьледзтва лічыць прафэсійную дзейнасьць Паліткоўскай.

XS
SM
MD
LG